Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Кобрынскі раён

Вёска Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гістарычную спадчыну. Гарадзец вядомы з XII ст., згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1142 г., у час княжацкіх міжусобіц. У 1287 г. валынскі князь Уладзімір Васількавіч у духоўнай грамаце завяшчаў сваёй жонцы Вользе Раманаўне разам з горадам Кобрынам і сяло Гарадзец. Пазней, змяніўшы некалькіх уладальнікаў, Гарадзец перайшоў ва ўласнасць князёў Кобрынскіх.

Ігар Паўлавіч Чэрнік нарадзіўся 25 жніўня 1932 г. у в. Гарадзец Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у простай вясковай сям’і, дзе цанілася праца i музыка. Пазней у сваіх творах самабытны паэт і музыка часта будзе згадваць бацькоўскі дом, сваю вёску, дзе нарадзіўся і рос, дзе прайшлі незабыўныя гады апаленага вайной дзяцінства і пасляваеннай суровай юнацкасці. Дарэчы, і сёння Ігар Паўлавіч пражывае ў бацькоўскім доме.

Уладзімір Іванавіч Сухараў нарадзіўся 14 жніўня 1947 г. у Маскве. Закончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут. Прайшоў тэрміновую службу ў Савецкай арміі. З 1971 г. па 1975 г. працаваў у Чаромушкінскім райкаме камсамола г. Масквы. З 1975 г. па 1979 г. — старшыня Чаромушкінскага раённага камітэта ДТСААФ г. Масквы.

Кобрын адзін з найбольш старажытных гарадоў Беларусі. Мяркуецца, што горад заснаваны нашчадкам кіеўскага князя Ізяслава ў XIXII ст. Першае пісьмовае згадванне пра Кобрын як уладанне князёў Уладзіміра-Валынскіх змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1287 г. У той час горад уваходзіў у склад Уладзіміра-Валынскага княства.

Міхаіл Калістратавіч Дубінка нарадзіўся 23 чэрвеня 1937 г. у в. Хідры Навасёлкаўскай гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аг. Хідры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Малым дзіцём перажыў нямецка-фашыскую акупацыю. У 1945 г. Міхаіл пайшоў у мясцовую школу, скончыў сямігодку. Бацька, Калістрат Іосіфавіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, і маці, Ганна Ігнацьеўна, з малалецтва выхоўвалі ў сваіх дзяцей любоў да зямлі, прывучаючы да нялёгкай хлебаробскай справы.

Пётр Сяргеевіч Папроцкі нарадзіўся 10 чэрвеня 1957 г. у в. Мазуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў мясцовай пачатковай, у Дзямідаўшчынскай васьмігадовай, Шамятоўскай сярэдняй школах.

Зоя Уладзіміраўна Дубінка нарадзілася 6 чэрвеня 1937 г. у в. Дзядзічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласціў сялянскай сям’і. Калі была яшчэ зусім маленькай, бацька пайшоў на фронт. Не памятае, як пачалася вайна, затое добра памятае, як адступалі немцы,як у 1945-м прыйшла пахаванка на бацьку. Выхаванне двух сыноў і маленькай Зоі лягло на плечы маці.

ВУП «Брэсцкія традыцыі» знаходзіцца паблізу вёскі Залессе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Прадпрыемства ўяўляе сабой адасоблены аўтаномны гаспадарчы комплекс, які размешчаны на асобнай прамысловай пляцоўцы, што ў трох кіламетрах ад г. Кобрына, паблізу дзвюх буйных міжнародных аўтамагістралей Брэст-Масква і Кобрын-Гомель. Ён удала размешчаны па-за гарадской тэрыторыяй з вялікім патэнцыялам для далейшага развіцця і пашырэння.

Навасёлкі (мясцовая назва Новосілкы) — аграгарадок, цэнтр Навасёлкаўскага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці і СПК «Навасёлкаўскі». Назва «Навасёлкі» (Новае сяло) вельмі распаўсюджаная на тэрыторыі Беларусі. Вёска некалі размяшчалася ў іншым месцы, а потым жыхары сталі перасяляцца на больш высокія землі. «Пайсці на выселкі» значыць пасяліцца на новых землях. Адсюль і назва Навасёлкі.

Таццяна Антонаўна Сакалюк нарадзілася 23 красавіка 1932 г. у в. Хідры Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У сям’і было трое дзяцей, з якіх малодшая Таццяна. Дзяўчынка закончыла пачатковую школу, далей вучыцца не мела магчымасці, трэба было дапамагаць сям’і. Настаўнікамі па жыцці сталі бацькі, Антон і Сцепаніда, ад якіх дзецям перадалася любоў да працы, зямлі. Старэйшыя сястра Ганна і брат Васілій таксама працавалі ў калгасе.

Старонка 6 з 13